«Дзікае паляванне караля Стаха» № 2611002 з бібліятэкі Кацярыны (Мінск)
Калі ўзгадваеш Караткевіча, першая асацыяцыя, якая прыходзіць у галаву, – любоў да Радзімы.
Ведама, так на жаль у нас склалася, што беларускамоўнасць аўтара – ускоснае сведчанне глыбокага патрыятызму. Пісаць жа па-беларуску за савецкім часам – праява непакоры і стойкасці. Караткевіч не толькі пісаў па-беларуску, ен пісаў пра нацыянальную адметнасць, незвычайнась, падкрэсліваў непадобнасць – а гэта ўжо недазволенае нахабства.
Творчасць Уладзіміра Караткевіча – не проста творы па-беларуску, пра Беларусь, гэта – гімн Беларусі. Велічнай, самабытнай, няскоранай, загадкавай, поўнай фальклорных сказаў, Беларусі шляхецкай, Беларусі сялянскай. Калі чытаеш Караткевіча, бывае смешна, сумна, цікава, жудасна, прыкра. Але пачуццё, якое застаецца, – пачуццё, што ты дакрануўся да чагосьці старадаўняга і велічнага, чароўнага і незвычайнага. І ўсе гэта – тут, побач з табою. Бо ўсе гэта – твая Радзіма.
«Каласы пад сярпом тваім» № 2611001 з бібліятэкі Анатоля Пуцеева (Менск)
Маю «Каласы пад сярпом тваім», якую – адчуваю душою – трэба «вызваліць» – хай пабачыць свет!
2 комментарияАкцыя
26 лістапада Беларусь будзе адзначаць 80-годдзе з Дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Ужо зараз вядома, што нічога новага, прысвечанага менавіта гэтай даце, у нашай краіне не з’явіцца. Сумна… Аднак, лепш не сумаваць, а паспрабаваць зрабіць нешта незвычайнае, прымеркаванае да гэтай даты.
Я ўпэўненая, што сярод нас шмат прыхільнікаў творчасці Караткевіча і разам мы зможам стварыць маленькі цуд у маштабах краіны. Не буду Вас больш інтрыгаваць і, нарэшце, раскрыю сваю ідэю.
Давайце адпусцім нашыя любімыя кніжкі Караткевіча ў падарожжа па краіне. Гэтая з’ява называецца буккроссінг: уладальнікі пакідаюць свае кнігі ў грамадскіх месцах, іх знаходзяць новыя людзі, чытаюць, а потым адпраўляюць далей у падарожжа. На жаль, буккросінг у нас не атрымаў такога распаўсюджання, як у Еўропе, але, магчыма, варта паспрабаваць змяніць гэтую сітуацыю да лепшага. Ці веру я ў поспех маёй ідэі?..
Усё залежыць ад Вас.
Такім чынам, калі Вы
жадаеце падзяліцца сваёй любімай кніжкай з іншымі і адпусціць яе ў вандроўку па Беларусі, пазнаёмцеся, калі ласка, з правіламі буккросінга на старонцы РЭГІСТРАЦЫЯ КНІГІ!
знайшлі кнігу, набярыце яе індывідуальны нумар (тры лічбы) у пошукавіку на сайце.
Напішыце, калі ласка, каментар з інфармацыяй, дзе вы знайшлі кнігу, пакіньце свой водгук аб кнізе і пазначце, дзе Вы ў сваю чаргу пакінулі кнігу. Увага! Усё гэта можна зрабіць на сайце толькі, калі вы маеце электронную скрыню на tut.by
На старонцы АПЫТАННЕ Вы зможаце аддаць свой голас за любімы твор Караткевіча.
Старонка ЦІ ВЕДАЛІ ВЫ, ШТО падзеліцца з Вамі некаторымі фактамі з жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча.
26 лістапада будзе вызначаны самы лепшы, самы шчыры водгук!
Усе пытанні, пажаданні, прапановы, заўвагі дасылайце, калі ласка, на адрас karatkevichy-80@tut.by
1 комментарийУ шэсць гадоў Караткевіч пачаў пісаць вершы, а потым крыху пазней апавяданні, да якіх абавязкова маляваў ілюстрацыі. Сам Уладзімір Сымонавіч аб сваіх здольнасцях піша так: “Таленты выяўляў разнастайныя: і маляваў, і ў музычную школу хадзіў (прычым абсалютны слых спалучаўся ўва мне з гэткай жа абсалютнай лянотай), але ўсе гэтыя таленты пайшлі туна”.
Прокомментируете?Аб аўтары
Рэдактар блога Наталля Ярмольчык
Прокомментируете?
